06.10.16 Выставка пленочной фотографии "Спадчына 2016"

 

СПАДЧЫНА 2016

 

Выстава аналагавай фатаграфii "Мой родны кут" памяцi Сяргея Качаргiна

 

Сяргей Качаргін – легендарная асоба ў беларускай фатаграфіі і рознабаковы таленавіты чалавек: ён пісаў карціны пэндзлем і алоўкам, быў рэзчыкам па косці , сваімі рукамі ён вырабляў маноклі, адзiн з аўтараў кнігі «1200 фотаапаратаў з СССР». Здымкі Сяргея Мiкалаевiча захоўваюцца ў фондах Музея фатаграфіі Ньепса ў Францыі і ў прыватных калекцыях.

 

Спадар Сяргей быў цудоўным настаўнікам. З блізкімi па духу вучнямi ён стварыў клуб «Спадчына». На жаль, не ўсіх сваіх вучняў ён змог навучыць працэсу працы з плёнкай: не хапіла часу і сіл.

 

Ужо год, як сярод нас няма Сяргея Мiкалаевiча.

 

Справу легендарнага фатографа падхапіў Уладзімір Суцягін – знакаміты плёначны фатограф, калега Сяргея Мікалаевіча. Мы вырашылі ажыццявіць даўнюю мару сваяго настаўнiка і зрабіць выставу плёначнай чорна-белай фатаграфіі.

 

Гэту выставу мы плануем зрабіць традыцыйнай, і прысвяцiць яе памяці таленавітага і цудоўнага чалавека – Сяргея Мiкалаевiча Качаргіна. Удзел у выставе змогуць браць не толькі яго вучні, але і фатографы, якія займаюцца плёначнай ч/б фатаграфіяй. 

 

Аўтары:

Сяргей Качаргiн, Уладзiмiр Суцягiн, Уладзiмiр Пехцераў, Мiкалай Пяршай, Дзмiтрый Лагун, Яўген Гараўскi, Дар'я Данiльчанка, Наталля Пуцята, Алена Казлоўская, Iрына Дайнакова.

 

Куратары: Уладзiмiр Суцягiн, Iрына Дайнакова.

 

Адрас: Арт-прастора "Майстэрня", вул. Прытыцкага 10 (метро Пушкiнская)

11:00-19:00 (пн-пт), 15:00-19:00 (сб-нядз)

Уваход вольны

 

Адкрыццё выставы 06.10 у 18:00.